Аб інтэрв’ю Пасла Дзеравінскага Д.У. радыёстанцыі «Мінка»
31.08.2026 г.31 жніўня 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла Дзмітрый Дзеравінскі наведаў радыёстанцыю «Мінка» і даў інтэрв’ю вядучаму Эктару Хасэ Дэльгада Брача.

Дыпламат правёў кароткі экскурс у гісторыю Беларусі. Суразмоўцы абмеркавалі станаўленне, развіццё, сучасны стан і перспектывы ўмацавання беларуска-венесуэльскіх адносін у розных галінах супрацоўніцтва: ад развіцця аграсектара і прамысловай кааперацыі да сферы адукацыі, высокіх тэхналогій і гуманітарнага аспекту ўзаемадзеяння дзвюх брацкіх дзяржаў.